niedziela, 3 marca 2019

Рыхтуемся да кантрольнай работы па беларускай мове (прыкладныя заданні)

Кантрольная работа па беларускай мове па тэме "Гукі і літары"
( прыкладныя заданні)

1.Спішыце, устаўляючы  замест кропак патрэбныя літары. 
Пастаўце націск.    Падкрэсліце прапушчаныя літары.
   Цэны – ц..на, рэкі – р..ка, бег- б..жыць,  лес – л..сок, снег – сн..жок, двор – дв..ры.

2.Запішыце словы парамі. Падбярыце праверачнае слова.
    Гры..  - …,  гора.. - …, слё..кі - …, маро.. - …, бяро..ка - …,  яга..кі - …

3.Спішыце, устаўляючы замест кропак патрэбныя літары.
    У са..е,  у  канвер..е, у агаро..е,  у ха..е, аб  яга..е,  ко..ік.

4. Спішыце.  Устаўце  апостраф ці  раздзяляльны  мяккі знак.
    Сям..я,  л..е,   вераб..і,  пад..ём,  Іл..я,  сузор...е.

5. Спішыце  сказы,  устаўце  замест  кропак  «у»  ці  «ў».  Падкрэсліце мяккія зычныя.
     Вецер  ..злахмаці..   верхавіны  дрэ..  .  

А высока   ..гары   к..рлыкаюць   ж..равы.

Brak komentarzy:

Prześlij komentarz