wtorek, 10 grudnia 2019

Падрыхтоўка да кантрольнай работы па беларускай мове

Для паспяховага выканання кантрольнай работы, вучні павінны
ведаць:

  • што такое формы слова (лес- лясы, у лесе, за лесам, каля леса)
  • што такое канчатак слова і як яго знайсці ў слове 
  • што такое нулявы канчатак
  • што такое роднасныя (аднакаранёвыя) словы (лес- лясны, ляснік, лесавічок, пралеска)
  • што такое корань і як яго знайсці ў слове
умець:
  • утвараць формы слова
  • вызначаць канчатак у слове
  • утвараць роднасныя словы
  • вызначаць корань слова
  • правільна пісаць галосныя і зычныя ў корні слова (згодна з вывучанымі правіламі беларускай мовы)
  • правільна спалучаць словы ў сказе.
Прыкладныя заданні:
  1. Выпішыце групамі роднасныя словы і формы слова.
    Сад, зямля, пасадкі, садавіна, малінавы, на зямлі, садоўнік, грыб, зямлёй.
  2. У якім радку запісаны роднасныя словы? Абазнач корань:
    А)гара, горка, гараваць, гарысты
    Б) колас, каласок, каласіцца
    В)будаўнік, будоўля, будуць
  3.      Падбяры аднакаранёвыя  словы. Абазнач корань.
    дуб - …,     .
  4. Устаў прапушчаныя літары. Вызнач корань.
    мёд – м...довы                    горад – у гора…е
    снег – сн...жок                    муха – на му...е
    мора - м...рскі                     светлы – свя...іць
  5. Складзі са слоў сказы. Абазнач канчаткі ў выдзеленых словах.                               Рака, дзядзька, пайшоў, на, Кузьма.                                                                     На, абед, акунькі, налавіў, ён.                                       У адным сказе падкрэслі дзейнік і выказнік.