Для паспяховага выканання кантрольнай работы, вучні павінны
ведаць:
ведаць:
- што такое формы слова (лес- лясы, у лесе, за лесам, каля леса)
- што такое канчатак слова і як яго знайсці ў слове
- што такое нулявы канчатак
- што такое роднасныя (аднакаранёвыя) словы (лес- лясны, ляснік, лесавічок, пралеска)
- што такое корань і як яго знайсці ў слове
умець:
- утвараць формы слова
- вызначаць канчатак у слове
- утвараць роднасныя словы
- вызначаць корань слова
- правільна пісаць галосныя і зычныя ў корні слова (згодна з вывучанымі правіламі беларускай мовы)
- правільна спалучаць словы ў сказе.
Прыкладныя заданні:
- Выпішыце групамі роднасныя словы і формы слова.Сад, зямля, пасадкі, садавіна, малінавы, на зямлі, садоўнік, грыб, зямлёй.
- У якім радку запісаны роднасныя словы? Абазнач корань:А)гара, горка, гараваць, гарыстыБ) колас, каласок, каласіццаВ)будаўнік, будоўля, будуць
- Падбяры аднакаранёвыя словы. Абазнач корань.дуб - …, … .
- Устаў прапушчаныя літары. Вызнач корань.мёд – м...довы горад – у гора…еснег – сн...жок муха – на му...емора - м...рскі светлы – свя...іць
- Складзі са слоў сказы. Абазнач канчаткі ў выдзеленых словах. Рака, дзядзька, пайшоў, на, Кузьма. На, абед, акунькі, налавіў, ён. У адным сказе падкрэслі дзейнік і выказнік.
Brak komentarzy:
Prześlij komentarz