środa, 12 grudnia 2018

Кантрольная работа па беларускай мове

А вось і сама кантрольная работа , якую дзеці сёння пісалі па беларускай мове.

Варыянт 1

1 заданне.  Выберы патрэбную літару і запішы сказ.
У хлопчыка (С, с)цёпкі ёсць сабака (Р,р)экс.

2 заданне.  Устаў літары У-Ў.

Па…лік, за…тра, р…жа, сала…і.
3 заданне. Падкрэслі галосныя і падзялі словы на склады. Пастаў націск.

Аўтобус, рака, агонь, лес.

4 заданне.  Падзялі словы для пераносу.  Напрыклад: тра-лей-бус.

Жалейка, траўка, агурок, канькі.

5 заданне. Пастаў націск і ўстаў прапушчаныя літары.
сосны – с…сна
вада – в…дны
рэкі – р…ка
плечы – пл…чо
Варыянт 2

1 заданне.  Выберы патрэбную літару і запішы сказ.
Мой дзядуля (М, м)іхась жыве ў горадзе (Г, г)родна.

2 заданне.  Устаў літары У-Ў.

Гр…ша, буда…нік, сло…нік, а…торак .

3 заданне. Падкрэслі галосныя і падзялі словы на склады. Пастаў націск.

Зіма, агуркі, дрэўца, кот.

4 заданне.  Падзялі словы для пераносу.   Напрыклад: тра-лей-бус.

Чайка, ягада, маленькі, алоўкі.

5 заданне. Пастаў націск і ўстаў прапушчаныя літары.
стол – ст...лы
гара – г…рка
стрэлы – стр...ла
снег – сн…жок


Brak komentarzy:

Prześlij komentarz