piątek, 7 grudnia 2018

Рыхтуемся да кантрольнай работы па беларускай мове!

Прыкладныя заданні:

1 заданне. Напісанне вялікай літары ў словах.

Выберы патрэбную літару і запішы сказ.

(В, в)алодзя (Ш,ш)пакоў зрабіў домік для (Ш,ш)пакоў.
У (М,м)ікіты ёсць (Ч, ч)ырвоны аловак.

2 заданне. Правапіс слоў з Ў.

Устаў літары У-Ў.

А...тобус, в...ліца, тра...ка, р...кзак, в...чань, Па...лік, жура...лі.

3 заданне. Падзел слоў на склады. Націск.

Падкрэслі галосныя і падзялі словы на склады. Пастаў націск.

Снегавік, асіна, вавёрачка, алень, жураўлі, зайчык.

4 заданне. Перанос слоў.

Падзялі словы для пераносу. Напрыклад: тра-лей-бус.

Дзянькі, новыя, дрэўца, чайнік, пісьмо, Аліна.

5 заданне. Правапіс галосных О, Э- А; Е, Ё- Я.

Пастаў націск і ўстаў прапушчаныя літары.

Вочы - в...чкі.
Шчокі - шч...ка.
Цэны - ц...на.
Рака - р...чка.

След - сл...ды.
Бег - б...гуць.
Землі - з...мля.
Снег - сн...жынка.
Снег - сн...гавік.

Brak komentarzy:

Prześlij komentarz