1. Размяркуйце словы ў тры слупкі.(назоўнік, прыметнік, дзеяслоў)
Вучоба, іскрысты, расінка, працаваць, зеляніна, вясёлы, маляваць, зялёны,смяяцца
2. Прыметнік, што ў дужках спалучыце з назоўнікамі. Выдзеліце канчаткі прыметнікаў.
Выпадак, кніга, здарэнне, знаходкі (цікавы).
3. Вызначце род назоўнікаў і запішыце над словамі: м.р.; ж.р.; н.р.
Яблык, бібліятэка, возера, метро, падручнікі, сяброўкі.
4. Ад назоўнікаў утварыце дзеясловы. Запішыце. Абазначце ў дзеясловах корань.
Свет, праца, шум, звон, мароз.
5. Са слоў складзіце і запішыце сказ. Падкрэсліце прамой лініяй назоўнікі, дзвюма - дзеясловы, хвалістай лініяй прыметнікі. Абазначце канчаткі, вызначце іх лік і род, у дзеяслова - час.
хлопчык, цікавую, бібліятэцы, у, узяў, школьнай, кніжку
Brak komentarzy:
Prześlij komentarz