Прыкладныя заданні
1 заданне:
Знайдзі і падкрэслі ў кожным радку лішняе слова:
Сонейка (якое?) жоўтае, гарачае, залацісты, ласкавае.
Мост (які?) доўгі, моцны, вузкі, новыя.
2 заданне:
Падкрэслі словы, якія называюць дзеянні прадметаў.
Песня, рашае, вясёлы, бяжыць, сшытак, спявае, нажніцы, зялёная, плыве.
3 заданне:
Падумай, што агульнага паміж словамі кожнага радка. Дапішы па адным слове.
Шпак, аловак, дрэва, машына, ...
Чырвоны, нізкі, кіслы, мяккая,...
Ляпіць, вучыцца, чытаць, піша,...
4 заданне:
Пастаў пытанні да слоў:
( .... ?) белы
( ....?) салёная
( ...? ) сонейка
( ....? ) малюе
( ....? ) ліса і да т.п.
5 заданне:
Запішы ў кожны слупок па два словы з прапанаваных сказаў.
Дзень выдаўся халодны. Толькі маленькі жаўручок не змаўкае. Спявае сваю звонкую песню.
словы-прадметы словы-прыметы словы-дзеянні
Brak komentarzy:
Prześlij komentarz